Бабынічы

вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабынічы
Remove ads

Бабы́нічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Бабынічамі на захадзе і Нясітай на ўсходзе. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 222 чалавекі. Знаходзяцца за 40 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Загацьце.

Хуткія факты

Бабынічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Бабынічы ўпамінаюцца ў другой палове XV ст., калі імі валодаў полацкі баярын З. Корсак, потым ягоныя сыны і ўнукі. У Полацкай рэвізіі 1552 году паселішча ўпамінаецца як «отчина и дедина» 5 унукаў З. Корсака. Складалася з фэўдальнага двара і сяла, дзе жыло 57 радзінаў (дымоў) сялянаў і 40 радзінаў служылых людзей — баяраў панцырных і путных. Зь іх 13 радзінаў належала В. Зяноўевічу-Корсаку, 45 — ягонаму брату Івану, а астатнія іх стрыечным братам: Багдану, Глебу і Фёдару Корсакам. Пазьней Бабынавічы заставаліся ў складзе Полацкага ваяводзтва, у валоданьні нашчадкаў названых асобаў; частка маёмасьці ў выніку шлюбаў перайшла да іншых родаў.

У XVII ст. Бабынічы атрымалі статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабынавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У пачатку XX ст. існавалі мястэчка Бабынічы (70 дамоў), фальварак Бабынічы-Вовель (у валоданьні А. Тамашэвіча), маёнтак Бабынічы-Юраўшчына (належаў нашчадку першых уладальнікаў — В. Корсаку) і маёнтак Вуглы-Бабынічы (уладаньне Ф. Русецкага).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бабынічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бабынічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Ветрынскага раёну (з 1960 году ў Полацкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Бабынічах было 52 двары, на 1990 год — 86, на 1995 год — 98.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 96 чал. (48 муж. і 48 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 5 муж., мяшчанаў-юдэяў 33 муж. і 40 жан., сялянаў зямянскіх 10 муж. і 8 жан.[3]; 1881 год — 449 чал. (228 муж. і 221 жан.); 1900 год — 256 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 326 чал.; 1970 год — 146 чал.; 1990 год — 250 чал.; 1995 год — 271 чал.[5]; 1999 год — 271 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 222 чал.

Інфраструктура

У Бабынічах працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (1906)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads