Бялавічы
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяла́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Фядоскі. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскае вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 226 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Івацэвічаў.
Бялавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Прарока Ільлі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Бялавічы ўпамінаюцца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як сяло Слонімскага павету. У пачатку XVI стагодзьдзя паселішча знаходзілася ў валоданьні князя Міхала Глінскага, у 1509 годзе перайшло да Сямёна Чартарыйскага.
Паводле прывілею 1526 году вялікага князя Жыгімонта Старога Бялавічы (іх уладальнікам быў Гаўрыла Тышкевіч) атрымалі статус мястэчка. Як сьведчыць попіс войска літоўскага 1567 году, маршалак, дзяржаўца менскі і ваўкавыскі Васіль Тышкевіч выставіў з сваіх маёнткаў у Слонімскім павеце (Бялавічы, Ласосіна, Спорава) 66 вершнікаў і 33 пешых ваяроў. У 1598 годзе ўладальнікам Бялавічаў стаў канцлер Леў Сапега. У 1630 годзе ў мястэчку збудавалі Ільлінскую царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бялавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. Мястэчка ўваходзіла ў склад Косаўскай воласьці. У пачатку 1880-х гадоў у Бялавічах было 42 двары, заезны двор, школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бялавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бялавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце. 12 траўня 1930 году местачкоўцы падалі скаргу косаўскаму павятоваму старосьце на школьнага інспэктара, які змушаў іх адмовіцца ад пададзенага прашэньня аб адкрыцьці беларускай школы[3]. На 1931 год тут было 138 гаспадарак.
У 1939 годзе Бялавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Косаўскага, з 20 верасьня 1947 году Івацэвіцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1991 год у вёсцы былі 174 двары, на 1995 год — 165, на 1997 год — 180, на 2002 год — 160, на 1 студзеня 2009 году — 129. 17 верасьня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Косаўскага сельсавету Бялавічы перадалі ў склад Квасевіцкага сельсавету[4].
- Мястэчка на старых здымках
- Нямецкія пазыцыі, 1915 г.
- У мястэчку, 1916 г.
- Царква. Ф. Драздоўскі, 1930 г.
- Царква. Ф. Драздоўскі, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1846 год — 392 чал.; 1886 год — 664 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 1038 чал.; 1931 год — 784 чал.; 1940 год — 1 тыс. чал.; 1968 год — 721 чал.; 1991 год — 415 чал.[6]; 1995 год — 373 чал.[7]; 1997 год — 360 чал.; 1999 год — 359 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 324 чал.; 1 студзеня 2009 году — 227 чал., 129 двароў; 2010 год — 226 чал.
Інфраструктура
У Бялавічах працуюць пачатковая школа, бібліятэка, сельскі клюб.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XVIII ст.; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату) і званіца (XIX ст.)
На ўскраіне Бялавічаў захаваліся 2 курганныя могільнікі пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI—XIII стагодзьдзі), непадалёк ад вёскі — курган.
Галерэя
- Краявіды Бялавічаў
- Званіца
- Капліца
- Вуліца
Асобы
Ураджэнцы
- Ігнат Гамаліцкі (1791 — ?) — берасьцейскі канонік
- Іпаліт Гамаліцкі (1804—1846) — доктар багаслоўя, прафэсар, апошні рэктар уніяцкай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах
- Міхал Гамаліцкі (1791—1861) — лекар, пэдагог, гісторык
Жыхары
- Іван Грэцкі (1898—1939) — пасол на Сойм IІ кадэнцыі (1928—1930)[8], адзін з арганізатараў пасольскага клюбу «Змаганьне», адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускае школы
- Віктар Сьлінка (нар. 1972) — беларускі паэт
- Плакід Янкоўскі (1810—1872) — сьвятар, празаік, публіцыст, перакладнік і паэт, магістар тэалёгіі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads