Велют

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Велют (Велюць, Вілюць, Велюта), Велут — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Велут або Велют (Welut, Weluth[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вел- (імёны ліцьвінаў Велянт, Вяльмонт, Велерат; германскія імёны Welant, Welamunt, Welarat) паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[4].

У Ноўгарадзе ў XIV ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Вельют (Veljotr)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Вельютовых 2 куницы… у Вельюта 3 куницы (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[6]; Wolczhko Welutewicz (18 студзеня 1401 году)[7]; пану Контовту у Кнетонскои волости люди Овняне, 30 и чотыри чоловеки куничников, на имя: <…> а Вилютя (1440—1492 гады)[8]; et inscribo homines in villa mea Mileykoni dicta tredecem nominibus nuncupatos… Veluti (14 студзеня 1459 году)[9]; Труфонъ Оноховъским… Велюта, братъ его (каля 1492 году)[10]; Helena Wiełutowicz (1840 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads