Контаўт (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Контаўт (Конталт), Гонтаўт, Кунтаўт (Кунталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гунталд, Гонталд або Конталд, пазьней Кантальда, Кантальды, Гонтаўд або Гонтаўт (Guntald, Gontald, Contaldus[1], Contaldo[2], Contaldi[3], Gontaud[4], Gontault[5], Gontaut[4][6]) і Вальдэгунда (Waldegundis) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8][a].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Контаўт (Kontowt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[10].
Адпаведнасьць імя Гонтаўт германскаму імю Gontald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Контаўт складаецца з асноваў -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun), якая паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[12], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[13], германскага þeudo[14] 'род, народ'[15]. Такім парадкам, імя Контаўт азначае «адважны род»[16].
У Прусіі бытавала імя Гунтаўт: Guntawt (1400 год)[17]. У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Kuntaut[18].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слузе пана Контолтову, пану Контовту (Контолт, Контовт[19]; 1440—1453 гады)[20]; Kunttolt (1 кастрычніка 1441 году)[21]; Cantawt (22 красавіка 1444 году)[22]; Kantolt (8 жніўня 1452 году)[23]; Kantold (10 лістапада 1453 году)[24]; Canttaute (XV ст.)[19]; Kontowt… Kuntowt (Хроніка Быхаўца)[25]; Stanius Contoltowicz (1504 год)[26]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[27]; боярин жижморскии Контовтъ Саковичь (29 студзеня 1517 году)[28]; дву чоловеков ихъ отъчизныхъ на имя Кгиината а брата его Кгонтовта (9 чэрвеня 1517 году)[29]; земли пустовъских в Оирякгольскои волости на имя Кгонтовътовщыну а Кгинъвиловъщыну… Конътовътовъщыны (16 сакавіка 1524 году)[30]; Пятюл Контовтович[31], Станко Конътовтовичъ… Якубъ Контовътовичъ[32], Петръ Конътовтовичъ[33], Добко а Матеи, а Контовтъ Рымъковичи[34] (1528 год); Юрьи Контовтовичъ (1567 год)[35]; земяном повету ковенского… з роду Римвидов з Арвистова… Венцку Контовътовичу (15 верасьня 1568 году)[36]; небожчика Якуба Контовтовича (5 красавіка 1586 году)[37]; Jan Kontowt (17 жніўня 1655 году)[38]; Kuntowt (1678 год)[39]; Christophorus Kuntowt (1683 год)[39]; Stanisław Kontowt (1690 год)[40]; Ignacy Kontowt — łowczy Rzeczycki, Ludwik Kontowt (6 лютага 1764 году)[41]; Vincentii Gontowt (1792 год)[42]; Jan Gontowtt (1805 году)[43]; Antoni Gontowt (1812 год)[44]; Franciszek Kontowtt (1819 год)[45].
Remove ads
Носьбіты
- Контаўт (у каталіцтве Міхал; † па 1453) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста жамойцкі, меў сына Яна; пачынальнік роду Контаўтаў
- Контаўт Вісбаравіч — літоўскі баярын зь Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
- Контаўт Саковіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
- Пяцюл Контаўтавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станька, Якуб і Пётар Контаўтавічы — баяры Ковенскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Контаўт Рымкавіч — суміліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рыгор, Мікалай, Езаф і Соф’я Балтрамеевічы Кантаўтовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1592 годзе[46]
- Ігнаці Контаўт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лоўчы рэчыцкі
- Андрэй Кунтафт — жыхар вёскі Крашонаў (Ашмянскі павет), які ўпамінаецца ў 1780 годзе[47]
Контаўт (Kontowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[48].
У XVI ст. існавалі поле Гонтаўтавічы (Гонтовтовичи) і маёнтак Контаўтавічы (Контовтовичи) у Жамойцкім старостве[49].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Контаўты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads