Вулька 2
вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вулька 2[1] — вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Вулькаўскага сельсавету.
На заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца возера Вулька.
Remove ads
Гісторыя
У 1613 годзе Воля — сяло маёнтку Кажан-Гарадок Вялікага Княства Літоўскага, маёмасьць Мікалая Кішкі, 30 валок зямлі, каля 60 двароў[2].
Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Кажан-Гарадоцкай воласьці Пінскага павету Расейскай імпэрыі. Пад 1870 годам — 82 душы, сяло адносілася да Зьдзецельскай праваслаўнай парафіі. На пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Кажан-Гарадоцкай воласьці Пінскага павету. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. З 18 сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Волька ў Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У 1930 годзе працаваў паравы млын (3 рабочыя, 1933), лесапільны завод[2].
З канца 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Пінскай вобласьці. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў. Ад рук фашыстаў загінулі 54 жыхары[2].
У 1949 годзе створаны калгас імя Чапаева (з 1965 году «Сьвітаньне»). Да пачатку 1970-х гадоў вёска электрыфікаваная і газыфікаваная. У 1970 годзе працавалі філія Лунінецкага камбіната бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыяцыйнага кантролю[2].
У 2002 годзе ў складзе калгасу «Сьвітаньне». Працавалі амбуляторыя, участак Палескай досьледна-мэліярацыйнай станцыі, лазьнева-пральны камбінат, сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленьне філіі «Беларусбанку», аддзяленьне сувязі, крама, дзіцячы сад[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 70 двароў, 502 жыхары; 1923 год — 87 двароў, 566 жыхароў (вёска і фальварак разам); 1930 год — 783 жыхары; 1939 год — 1473 жыхары; 1970 год — 232 гаспадаркі, 1074 жыхары; 1994 год — 363 гаспадаркі, 1149 жыхароў; 1999 год — 1026 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 337 гаспадарак, 1096 жыхароў; 2005 год — 337 гаспадарак, 1120 жыхароў; 2009 год — 978 жыхароў; 2010 год — 906 жыхароў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads