Вяйсея
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяйсе́я (лет. Veisiejai) — места ў Летуве, на паўвысьпе возера Ганчы. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Знаходзіцца за 19 км ад Лазьдзеі.
Вяйсея — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх і касьцёл Сьвятога Юрыя, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Тапонім Вяйсея[1] (Вяйсеі[2], Вяйсей[3]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад места[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзеньне кірмашоў. У 1526 годзе ў мястэчку збудавалі першы касьцёл. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданьне князёў Масальскіх; у касьцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзэф Масальскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 63 будынкі. У 1885—1887 гадох у Вяйсеі працаваў афтальмолягам стваральнік эспэранта Людвік Замэнгоф.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вяйсею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вяйсея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Места на старых здымках
- Касьцёл на Рынку, 1928 г.
- Палац Агінскіх, 1922 г.
- Касьцёл і палац, 1922 г.
- Дом Замэнгофа, каля 1890 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 737 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1817)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Вяйсеі
- Касьцёл Сьвятога Юрыя
- Касьцёл, званіца
- Бібліятэка і музэй
- Парк
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads