Від (вялікі князь літоўскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Від (каля 1190—1270) — легендарны[1] вялікі князь літоўскі (1268—1270). У хрышчэньні, імаверна, меў імя Раман, ад людзей атрымаў мянушку Воўк. Заходнія крыніцы пра яго ня ведаюць, упамінаецца толькі ў позьнім Васкрасенскім летапісе.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Імя

Віда або Від (Wido, Wid) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Видъ, егожъ люди Волкомъ звали (Васкрасенскі летапіс).

Remove ads

Біяграфія

Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам Давіла Расьціславіча, нашчадкам полацкіх князёў, але шмат хто з дасьледнікаў лічыць гэткую генэалёгію хібнай паводле храналягічных падставаў. Аднак адмаўляць гістарычнае існаваньне Віда немагчыма, бо ён упамінаецца ў 1266 годзе, калі выдаў сваю дачку за кастрамскога князя Васіля Яраслававіча.

Памянёны ў тым жа Васкрасенскім летапісе, як малодшы брат Віда, Гердзень безумоўна гістарычная асоба. Гердзень жа завецца сынам Давіла Расьціславіча ў сучасным яму Наўгародзкім летапісе, што хоць і ўскосна пацьвярджае сьведчаньні Васкрасенскага летапісу. Таксама Від пад імем Давыд II упамінаецца ў «Записках» маскоўскай гаспадырі Кацярыны II. Гэтыя акалічнасьці патрабуюць пільнага разгляду.

На час заняцьця вялікакняскага стальцу Від быў сталага веку (магчыма, меў за 80 гадоў), таму ўсё, што кажуць пра яго дзейнасьць, відаць, трэба залічваць наконт яго сына — Трайдзеня, які па сьмерці бацькі заняў вялікакняскі пасад.

Remove ads

Нашчадкі

  • Трайдзень (1220-я — 1282), вялікі князь літоўскі (1270—1282)
  • Борза (1220-я — да 1271)
  • Лесі (1230-я — да 1271)
  • Свелкені (1230-я — да 1271)
  • Сірпуці (1230-я — па 1278), намесьнік гарадзенскі
  • NN дачка (1240-я — па 1266), жонка Васіля Яраслававіча, князя кастрамскога (1247—1276), вялікага князя ўладзімерскага (1272—1276), князя ноўгародскага (1273—1276)
Папярэднік
Шварн
Вялікі князь літоўскі
1268—1270
Наступнік
Трайдзень

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads