Вірла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вірла, Вэрела (Вірыла, Вірула) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Верла або Варэл (Werle, Warrell[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вірконт, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Werecundus, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Вирловичъ кон. Богушъ Вирловичъ конь. Юхно Вирловичъ… Богдановая Вирловича (1528 год)[4]; с поддаными… Мокеемъ Виръловичомъ (19 сакавіка 1562 году)[5]; Antoni Franciszek Wirłowicz (28 траўня 1744 году)[6]; Jgnacy Wirłowicz (4 кастрычніка 1765 году)[7]; Marianna Wereło (1840 год)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей, Богуш, Юхна і Багдан Вірлавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Богушы Віруловічы (Bohusz Wirułowicz) гербу Вадвіч[9] — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[10].
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся Вірыловіч (Вирылович)[11]
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Вірлавічы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads