Вірмонт

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вірмонт, Вярмонт, Вэрэмунд — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вэрэмунд, Вэрымунд, Верымунт, Вермунт, Вірмунд, Вірмунт або Вэрмонт (Veremund, Werimund, Werimunt, Vermunt[1], Virmundis, Virmundus[2], Vermond[3], Uirmuntr[4], Wermont[5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вербут, Вірконт; германскія імёны Virboldus, Warboto, Werecundus) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Warmundus[13].

У Чэхіі бытавала германскае імя Varmunt[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаг: <…> Веремоуд[a] (Аповесьць мінулых часоў)[16]; Петръ Вирмонтовичъ (1528 год)[17]; Zaracki Weremund (1771 год)[18]; Jozefata Wiermontowicz (1826 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

Вармунтовічы (Warmuntowicz) гербу Праўдзіч[20] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[21].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Адпавядае германскаму імю Beremund (Vermund)[15]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads