Віталь Коваль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Коваль
Remove ads

Віталь Коваль (нарадзіўся 31 сакавіка 1980 году, Перм, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расеі, але па паходжаньні — беларус, бацька хакеіста з Маладэчна[1].

Хуткія факты Віталь Коваль ...
Remove ads

Кар’ера

Кар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клюбе «Молат-Прыкам'е-2» у першай расейскай лізе і выступаў за яго да 2000 году. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасьць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клюбам і перайшоў у расейскую супэрлігу.

У 2003—2004 ізноў выступаў у расейскай вышэйшай лізе за барнавульскі «Матор». У 2004—2005 адыграў апошні сэзон у чэмпіянаце Расеі за «Молат-Прыкам'е». Па сканчэньні сэзону перайшоў у гарадзенскі «Нёман» і тры сэзоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — гулец менскага «Дынама», з 2010 па 2011 — гулец падмаскоўнага «Атлянту». З 2011 году — гулец ніжагародзкага «Тарпэда».

Remove ads

Міжнародная кар'ера

Дэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце сьвету 2008, у матчы са зборнай Швэцыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расеі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідка[2]. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах сьвету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіць<[3]. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце сьвету 2014, але ня змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы.

Дасягненьні

  • Перамога ў вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі (2004-2005).
  • Перамога ў кубку Шпэнглера (2009).
  • Фіналіст кубка Гагарына (2011). Срэбны прызэр чэмпіянату КХЛ (2010-2011).
  • Хакеіст году Беларусі (2012).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads