Гедройцы (мястэчка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гедройцы (мястэчка)
Remove ads

Гедро́йцы, Гедро́йці[1] (лет. Giedraičiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Гедройцаў. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.

Хуткія факты

Гедройцы — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Гедройцаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Барталамея, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Гедруса[2][a]. Тапонім Гедройцы зьвязваюць з асабовым імём Гедройц.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gyeydroczye (6 лістапада 1523 году)[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням. Gedereiten) зьмяшчаецца ў крыжацкай кроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 годзе вёску спустошылі крыжакі. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Гедройцы[1]. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1445 годзе ў Гедройцах збудавалі касьцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гедройцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з расейцамі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гедройцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 684 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Барталамея (1812)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Заўвагі

  1. Прыклады імёнаў з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Емелюс, кроль албанский, учинил Ромуля и Румулюся… Устиагес, кроль медский… кроль напреднейши гишпанский Болгорос… зостал вторым царем гишпанским по отцу своем и деду, которому то имя дано Габис… Париса сына Приамусового, кролевича троянского»[3]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads