Гомель (вёска)
вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́мель[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомля. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Полацку, за 128 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Менск.
Гомель — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У суседнім Двары Гомлі існавала сядзіба Арліцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны прарасейскім рэжымам Лукашэнкі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Гомель упамінаецца ў XVI стагодзьдзі, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст збудаваў тут замак (відаць, з выкарыстаньнем старажытнага гарадзішча[2]).
Мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Жукоў і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Місуноў. На 1867 год у Гомлі было 14 двароў. У 1906 годзе вёска перайшла да А. Перата.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гомель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гомель вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус Гомля панізілі да вёскі. У 1936 годзе ў вёсцы збудавалі гідраэлектрастанцыю.
У 1977 годзе ў Гомлі збудавалі мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны савецкім падпольнікам і партызанам. На 1997 год у вёсцы было 128 двароў. У 2010 годзе Гомель атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». У 2021 годзе мясцовыя ўлады, прызначаныя рэжымам Лукашэнкі, зьнішчылі сядзібу Арліцкіх, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 61 чал. (28 муж. і 33 жан.), зь іх мяшчанаў-хрысьціянаў 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 21 муж. і 24 жан., сялянаў зямянскіх 5 муж. і 6 жан., аднадворцаў 1 муж. і 2 жан.[4]; 1867 год — 68 чал.[5]; 1868 год — 144 чал.
- XX стагодзьдзе: 1979 год — 184 чал.[6]; 1997 год — 362 чал.[7]; 1999 год — 361 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 310 чал.
Інфраструктура
У Гомлі працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка і пошта.
Remove ads
Эканоміка
Лясьніцтва, гідраэлектрастанцыя.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура

Дзее філія Полацкага гістарычна-культурнага музэю-запаведніка «Поле ратнай славы». База адпачынку прадпрыемства «Полацкі сельскі раён электрасетак».
Славутасьці
За 2 км на паўднёвы захад ад Гомля захаваўся курганны могільнік часоў Русі (XII—XIII стагодзьдзі). У вёсцы знаходзіцца гідралягічны помнік прыроды «Гомельская крыніца».
- Фартыфікацыі (1930-я; Полацкі ўмацаваны раён)
Страчаная спадчына

- Замак (XVI ст.; захаваліся рэшткі валоў)
- Сядзіба Арліцкіх (XIX ст.; у Двары Гомлі)
- Царква (XIX ст.)
- Фальварак «Сядзелішча» (Селішча)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads