Дзьмітры Байдук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Байдук (нар. 3 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Зьніч».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам у школе менскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім веку перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 году пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных гульцоў, выступаў на пазыцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЭФА. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўленая ў асноўным дублёрамі.

У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клюбам барысаўчанаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году супрацоўніцтва БАТЭ з смалявіцкім клюбам было спыненае, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часьцей выступаць на пазыцыі паўабаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу, але сам пакінуў клюб.

У студзені 2018 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[4]. Часам выступаў на пазыцыі нападніка, з 11 галамі быў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 году ўзмоцніў склад «Гарадзеі»[5]. Трывала зьяўляўся на полі, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену. У лютым 2021 году далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[6], дзе звычайна зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[7].

У студзені 2022 году ўзмоцніў склад польскага клюбу «Зьніч» зь Бялы-Піскай[8].

Міжнародная

15 красавіка 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазьней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выходзіўшы на замену ў чатырох матчах.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads