Кабанаўка (Луцкі сельсавет)

вёска ў Луцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каба́наўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 144 чалавекі. Знаходзіцца за 37 км на поўдзень ад места Жлобін, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 100 км ад Гомелю.

Хуткія факты

На заходняй ускраіне мэліярацыйны канал.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе цэнтар аднайменнага маёнтку, гаспадар якога абшарнік Бехлі валодаў у 1876 годзе 12 500 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і конным млыном. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся броварны завод, школа граматы, хлебазапасная крама, у Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1918 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

У 1924 годзе ў выніку землеўпарадкаваньня фальварку Кабанаўка створаныя мястэчкі Казлова Паляна, Вялікі Лес і хутары Зялёны Лес, Грузьліўка, Пасяленьне, Цьвяток, Навасёл, Надзежда і Кабанаўка, якія, акрамя пасёлку Вялікі Лес, цяпер не існуюць. З 20 жніўня 1924 году цэнтар Кабанаўскага сельсавету Стрэшынскага, з 4 жніўня 1927 году Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1933 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камуніст», працавалі паравы млын, 2 кузьні. 58 жыхароў загінулі ў часе нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Камуніст»; працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня, крама.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 3 двары
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 58 двароў, 376 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1925 год — 113 двароў; 1959 год — 562 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 236 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 130 гаспадарак, 342 жыхары[2]; 2010 год — 144 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads