Кастусь Кірэенка

савецкі беларускі паэт, празаік, журналіст, публіцыст, перакладчык, рэдактар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касту́сь (Канстанці́н Ці́ханавіч) Кірэ́енка (12 сьнежня 1918, в. Гайшын, цяпер у Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці — 15 верасьня 1988, Менск, БССР) — савецкі беларускі паэт, празаік, журналіст, публіцыст, перакладчык, рэдактар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут у 1940 року. Пасьля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас нямецка-савецкай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт газэты «За Родіну» на Заходнім і 2-м Беларускім франтох. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1943 року.

Пасьля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 роках зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску[1].

Remove ads

Творчасьць

Друкаваўся з 1939 року. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасьля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны сьвет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Сьветлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фэльетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасьць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянэрскі» (1960), «Урачыстая песьня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэмаў «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесьцей і апавяданьняў для дзяцей «Сум і радасьць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасьце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амэрыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага(ru), Я. Сьмелякова(ru), А. Пракоф’ева(ru), Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры(uk), С. Алейніка(uk), М. Бажана(uk), П. Тычыны[прыбраць шаблён], М. Нагнібяды, Ц. Масенкі(uk) і інш. У ягоным перакладзе выйшлі асобнымі выданьнямі зборнікі апавяданьняў В. Біянкі(ru) «Хто чым сьпявае» (1954), Л. Падвойскага «Зь Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесьць Л. Сьмілянскага(uk) «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты(uk) «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша(hu) «П’яны дождж» (1975), І. Друцэ(ru) «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads