Кунцаўшчына (Клецкі раён)
вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́нцаўшчына[1] — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Морацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца напачатку XIX стагодзьдзя, як радавы фальварак, што перайшоў Ксавэрыю Вайніловічу. Напачатку ХХ стагодзьдзя яго цёзка Ксавэры Вайніловіч тут пачаў будаўніцтва сьпіртзаводу. У маёнтку захоўвалася вялікая бібліятэка, калекцыя жывапісу і музычных інструмэнтаў. Жонка Ксавэрыя памерла рана — у 26 гадоў, пакінуўшы малога сына — Ёсіфа.
Пасьля савецка-полькай вайны вёска была літаральна падзеленая паміж Польшчай і СССР. Ёсіф Вайніловіч быў вымушаны пасяліцца на лапіку зямлі, што засталася ў спадчыну за 0,5 км ад граніцы. У 1940 годзе Вайніловіч быў арыштаваны і высланы ў Сыбір, дзе і загінуў. Яго жонка загінула ў 1942 годзе ва ўласнай хаце.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нагорнаўскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 47 чалавек
- 1999 год — 120 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
- Сядзіба Вайніловічаў (XIX—XX стагодзьдзі)
- На могілках драўляная Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай, канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads