Лаза К. Лазаравіч
сэрбскі пісьменьнік, псыхіятар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́за Ла́заравіч (па-сэрбску: Лаза Лазаревић; 1 траўня 1851 — 10 студзеня 1891) — сэрбскі пісьменьнік і псыхіятар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Шабцы ў сям’і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Бэрліне. Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў лекарам у Бялградзе. Быў чальцом Сэрбскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых працаў у галіне мэдыцыны. Працаваў лекарам на войнах 1878—1879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 году як асабісты лекар караля.
Remove ads
Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачаў зь перакладу Чарнышэўскага («Што рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазьней, пасьля вяртаньня з Бэрліну. Першае апублікаванае апавяданьне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэтае вельмі прыязна. У васьмідзясятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданьні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданьні («Он зна све» і «Швабица»).
Лазаравіч быў адным зь першых сэрбскіх празаікаў, які зьвярнуў увагу на ўнутраны сьвет асобы, якую апісвае, і на псыхалягічны аналіз. У ягоных сучасьнікаў Мілавана Глішыча і Янкі Вэсэлінавіча псыхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, зьмены ў людзкай псыхалёгіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучасьнікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), нэгатыўна ставячыся да гэтай грамадзкай зьявы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадзтва як цэлага.
Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сэрбскага рэалізму, часам называны «сэрбскім Тургеневым».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads