Лявонавічы (Нясьвіскі раён)
вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляво́навічы[1] — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці. Лявонавічы ўваходзяць у склад Ланскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1720 годзе вёска ў Наваградзкім ваяводзтве ВКЛ. У 1870 годзе — вёска ў Пацейкаўскай воласьці таго ж павету. У 1890 годзе ў вёсцы адчынена рухомая школа граматы, у якой у 1890/91 навучальным годзе вучыліся 8 хлопчыкаў.
Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Лявонавіцкага сельсавету. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Лявонавіцкага сельсавету ў Ланскі сельсавет[2].
Насельніцтва
- 2010 год — 373 жыхары
- 2001 год — 167 двароў, 431 жыхар
- 1999 год — 404 жыхары
Транспарт
Празь вёску праходзіць аўтобусны маршрут Нясьвіж — Клецак і Нясьвіж — Лявонавічы.
Інфраструктура
Дом культуры, бібліятэка, дзьве крамы, школа, дзіцячы сад, аддзел сувязі, філіял «Беларусбанк», амбуляторыя, аўтапарк ЗАТ «1 Мая», жывёлагадоўчая і сьвінафэрма.
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
У 1976 годзе на ўшанаваньне памяці 49 загінулых землякоў падчас Другой сусьветнай вайны ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.
Страчаная спадчына
Лявонавіцкі народны хор створаны ў 1926 годзе зь ліку жыхароў вёскі Лявонавічы. Гэта адзін з найстарэйшых самадзейных калектываў ня толькі Меншчыны, але і Рэспублікі Беларусь. Ля вытокаў хору былі мясцовы паэт і кампазытар Новік-Пяюн, самадзейны кампазытар П. Косач. Вялікую дапамогу ў якасьці кансультанта ў свой час аказваў народны артыст СССР Г. І. Цітовіч. У 1926 годзе разам з хорам, быў арганізаваны тэатар, праіснаваўшы да 1936 году і сыграў адметную ролю ў распаўсюджаньні беларускай культуры на тэрыторіі, якая тады належала Польшчы.
За дзесяць гадоў Лявонавіцкі тэатар падрыхтаваў і паставіў 21 п’есу. Сярод іх былі: «Паўлінка» Янкі Купалы, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Зьбянтэжаны Саўка» Леапольда Радзевіча. Спэктаклі ставіліся ў будынку так званага «магазіна», дзе ў царскія часы сяляне захоўвалі зерне пад час неўраджаю. У 1933 годзе гэты будынак быў перабудаваны ў Народны дом. Тэатар выяжджаў са спэктаклямі ў суседнія вёскі, а таксама Клецак, Нясьвіж. На пастаноўкі ў Лявонавічы прыходзілі людзі з навакольных вёсак і мястэчак. Пра тэатар пісалі віленскія газэты. У спэктаклях прымаў удзел аркестар пад кіраўніцтвам П. Ф. Казака і Лявонавіцкі хор.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads