Лішкаў
вёска ў Мерацкім старостве Аранскага раёну Аліцкага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лішкаў[1][2], Лішкава (лет. Liškiava) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Нёману. Уваходзіць у склад Мерацкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 65 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Друскенікаў.
Лішкаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Гісторык Тэадор Нарбут зьвязваў тапонім Лішкаў з імём Жыбінта Лішкі, які нібы ўласнаруч забіў Кейстута на загад Ягайлы[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Гісторыя Лішкава вядзецца з канца XIV стагодзьдзя, калі вялікі князь Вітаўт распачаў тут будаваньне мураванага замка. Аднак па Грунвальдзкай бітве (1410 год) Лішкаў страціў сваё абарончае значэньне і замак застаўся недабудаваным. У гэты час мястэчка ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету[1] Троцкага ваяводзтва.
У канцы XVI стагодзьдзя ў Лішкаве збудавалі кальвінскі збор, які ў 1624 годзе перарабілі пад касьцёл. У 1694 годзе войскі Ўладзіслаў Юры Касілаў з жонкай Крыстынай (з Гібеляў) заснавалі тут кляштар дамініканаў. У 1704—1741 гадох пры кляштары збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лішкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце. У 1796 годзе расейскія ўлады ліквідавалі дамініканскі кляштар, касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны. На 1827 год у Лішкаве было 44 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лішкаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лішкаў апынуўся у складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы абвясьцілі Лейпуны часткай афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
- Старая графіка Лішкава
- Н. Орда, 1868—77 гг.
- Літаграфія з малюнка Н. Орды
- Б. Пуц, 1868 г.
- Каляровая вэрсія
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 354 чал.[4]; 1897 год — 613 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 407 чал.; 1959 год — 318 чал.; 1970 год — 203 чал.; 1979 год — 135 чал.; 1980 год — 140 чал.; 1986 год — 114 чал.; 1989 год — 105 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 65 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Замчышча
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (1704—1741)
- Могілкі хрысьціянскія
Галерэя
- Даўнія выявы Лішкава
- Замшчышча
- Рэшткі вежы
- Кляштар
- Касьцёл
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads