Максім Грачыха

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максі́м Грачы́ха (нар. 10 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

З 2010 году выступаў за дубль «Віцебску». Пасьля страты «Віцебскам» месца ў Найвышэйшай лізе паводле вынікаў сэзону 2011 году апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выходзіў на замену, а ў першай палове 2014 году ўжо трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе віцебскага клюбу. Максім застаўся ў «Віцебску» і па выхадзе ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 траўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца ня здолеў, усяго толькі 6 разоў зьявіўшыся на полі пасьля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 году была дасягнута дамоўленасьць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[3].

У студзені 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[4]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспасьпяхова[5]. У выніку, узмоцніў склад «Воршы»[6], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў трохгадовую ўгоду зь менскім «Тарпэда»[7]. У першай палове сэзону 2017 году гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену. У сакавіку 2018 году на ўзаемную згоду бакоў пакінуў «Тарпэда»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клюб на чэмпіянат Беларусі[9]. Выступаў перадусім за клюбны дубль, а ў галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле. У выніку паўабаронца ўжо ў чэрвені 2018 году зышоў з каманды. У жніўні 2018 году зноў далучыўся да «Воршы», дзе стаў асноўным гульцом, толькі ў другой палове 2019 году часьцей выходзіў на замену.

У сакавіку 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[11]. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, толькі з кастрычніка пачаў трывала гуляць у асноўным складзе. У студзені 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[12]. У 2022 годзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня сэзону 2023 году[13]. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[14]. Аднак ужо ўлетку наступнага году перайшоў у іншы першалігавы клюб «Ніва» з Доўбізны[15]. У клюбе, які да заканчэньня чэмпіянату змагаўся за выхад у Найвышэйшую лігу, быў футбалістам ратацыі. Перад пачаткам новага сэзону зноў вярнуўся да «Хвалі»[16].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads