Марыс Альбвакс
францускі філёзаф, сацыёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́́с А́льбвакс (франц. Maurice Halbwachs, [mɔʁis ˈalbvaks], 11 сакавіка 1877 — 16 сакавіка 1945) — францускі філёзаф і сацыёляг, галоўным дасягненьнем якога стала ўвядзеньне ва ўжытак і разьвіцьцё канцэпцыі калектыўнай памяці.
Навучаўся ў Вышэйшай нармальнай школе (Парыж), атрымліваў заняткі па філязофіі ў Анры Бэргсона, з 1901 ў Гёцінгене. З 1905 зноў у Францыі, вывучае сацыялёгію ў Эміля Дзюркгейма.
Пад час Першай сусьветнай вайны працуе ў Ваенным міністэрстве, пасьля — ў францускім унівэрсітэце ў Страсбурзе. З 1932 едзе выкладаць ва ўнівэрсытэт Чыкага, а з 1935 атрымлівае запрашэньне працавацьў Сарбоне. выкладаў сацыялёгію.
Як сацыяліст, Марыс Альбвакс 23 ліпеня 1944 быў арыштаваны гестапа і дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер Бухэнвальд, дзе памёр ад хваробы 16 сакавіка 1945.
Remove ads
Бібліяграфія
- Les origines du sentiment religieux d’après Durkheim 1924
- Les cadres sociaux de la mémoire 1925
- Les causes sociales du suicide 1930
- Esquisse d’une psychologie des classes sociales 1938
- La mémoire collective 1939
- Topographie légendaire des Évangiles 1941
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads