Марыя Захарэвіч

савецкая і беларуская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Захарэвіч
Remove ads

Мары́я Захарэ́віч (нарадзілася 21 лістапада 1936 году, в. Навасёлкі, Мядзельскі раён) — народная артыстка Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Ганаровая ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатру «Арт. С». Ганаровы грамадзянін Менскай вобласьці (2012)[2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 2007 годзе рэжысэр Сяргей Лук’янчыкаў зьняў пра Захарэвіч дакумэнтальны фільм «Аб чым баліць душа»[3].

Remove ads

Ролі

Праца ў тэатры

  • Апошні шанц — Паліна Іванаўна
  • Аптымістычная камэдыя — камісар
  • Безыменная зорка — незнаёмая
  • Вольга — Вольга
  • Дзеці сонца — Алена
  • Залатая карэта — Дашачка
  • І змоўклі птушкі — Натальля Фадзееўна
  • Лес — Гурмыжская
  • Людзі на балоце — Ганна
  • Навальніца — Варвара
  • На дне — Ганна
  • Пагарэльцы — Наталля Мікалаеўна
  • Пакуль вы маладыя — Галя Жураўка
  • Памяць сэрца — Кацярына Міхайлаўна
  • Паўлінка — Альжбэта, вядучая
  • Перад вячэрай — Верачка
  • Плач перапёлкі — Ганна
  • Праўду! Нічога, акрамя праўды!!! — Браент
  • Страсьці па Аўдзею — Варвара
  • Сэрца на далоні — Зося Савіч
  • Сьвятая сьвятых — Марыя
  • Традыцыйны збор — Ліза Хрэнава
  • Тутэйшыя — Гануля Зношчыха
  • У ноч зацьменьня месяца — Танкабіке
  • Успаміны — Люба
  • Характары — жонка Яўхіма П’яных
  • Эшалон — Маша
  • Я не пакіну цябе… Нэці + рэжысура
Remove ads

Праца ў кіно

  • 1967: Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка
  • 1967: І ніхто іншы
  • 1969: Сыны сыходзяць у бой
  • 1970: Руіны страляюць — Марыся
  • 1971: Дзень маіх сыноў — эпізод
  • 1972: Зімарадак — маці Зоі
  • 1973: Тартак
  • 1974: Ясь і Яніна — Клара Іванаўна
  • 1977: Чорная бяроза — эпізод
  • 1978: Час абраў нас
  • 1980: Палаводзьдзе
  • 1981: Кантрольная па спэцыяльнасьці — эпізод
  • 1981: Людзі на балоце
  • 1983: Подых навальніцы
  • 1984: Прабач нас, першае каханьне
  • 1988: Наш бранецягнік — эпізод
  • 1990: Франка — жонка Хама
  • 1993: У папа быў сабака…
  • 1993—1997: Справа Лахоўскага — Марфа Ільінічна, гаспадыня дому, дзе спыняўся Вася-Лох
  • 2006: Спакуса — старая
  • 2010: Помста
Remove ads

Узнагароды

  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Дата нараджэньня

Афіцыйна дзень народзінаў запісаны 28 лістапада, калі Марыю ахрысьцілі[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads