Маскоўская лінія
лінія Менскага мэтрапалітэну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маскоўская лінія — першая лінія Менскага мэтрапалітэну, пачала сваю працу 30 чэрвеня 1984 году ў складзе васьмі станцыяў. Цяпер лінія доўжыцца 19,9 км і складаецца з 15 станцыяў[1]. Маскоўская лінія ідзе пад праспэктамі Незалежнасьці і Дзяржынскага.
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва першае лініі мэтрапалітэну пачалося ў 1977 годзе. 26 чэрвеня 1984 году кіраўнікі краіны аднымі зь першых апрабавалі новы від транспарту, афіцыйна свае дзьверы першая лінія расчыніла праз 4 дні — 30 чэрвеня.
Першая чарга лініі складалася з васьмі станцыяў: «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская».
Пазьней, праз два з паловай гады — 31 сьнежня 1986 году — была здана другая чарга, якая складалася толькі з адной станцыі пасьля «Маскоўскай» — «Усход». Наступны працяг лініі, зноў жа на паўночны ўсход, адбыўся 7 лістапада 2007 году, калі пачалі сваю працу дзьве новыя станцыі: «Барысаўскі тракт» і «Уручча». 7 лістапада 2012 году адкрыты тры станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». 3 чэрвеня 2014 году адкрытая яшчэ адна станцыя ў паўднёва-заходнім кірунку — «Малінаўка».
Першая чарга
3 траўня 1977 году ў Менску пачаліся першыя работы, а 16 чэрвеня забітая першая паля.
Remove ads
Галерэя
- Плошча Якуба Коласа
- Акадэмія Навук
- Парк Чалюскінцаў
- Маскоўская
- Усход
- Барысаўскі тракт
- Уручча
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads