Мурашкі (вёска, Барысаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мура́шкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 1 км на ўсход ад Плоскага. Мурашкі ўваходзяць у склад Глівінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1885 годзе засьценак, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 г. 3 двары, 26 жыхароў. У 1917 г. 17 двароў, 105 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да траўня 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР[2], ад 31 ліпеня 1920 году — у БССР. У 1926 г. 16 двароў, 82 жыхары. Ад 10 студзеня 1929 г. у Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскага раёну, ад 23 жніўня 1937 году ў Забашэвіцкім сельсавеце, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 30 верасьня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. 25 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў[2].
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 10 чалавек
- 2008 год — 12 чалавек, 6 гаспадарак[2]
- 1999 год — 13 чалавек
Інфраструктура
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Забашавічы[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads