Нач (вёска)
вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нач[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Нацкага сельсавету. На правым беразе ракі Лані.
Remove ads
Гісторыя
Назва паселішча ўтворана ад ракі Начы, на якой яно было калісьці заснавана.
У пачатку XIX стагодзьдзя вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Абуховічаў. У 1816 годзе — 14 двароў. У 1879 годзе дзейнічала капліца прыпісаная да Круговіцкага праваслаўнага прыходу. У 1885 годзе — 11 жыхароў. Побач знаходзіліся аднайменныя фальварак і засьценак. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 24 двары, 164 жыхары, працавалі капліца, хлебазапасны магазін, вадзяны млын.
У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 263 жыхары. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, 9 дамоў, 63 жыхары.
З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 г. — 75 двароў 479 жыхароў.
З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 г. цэнтар Лактыскага сельсавету быў перанесены ў Нач, а сельсавет перайменаваны ў Нацкі. Паводле перапісу 1959 году 443 жыхары. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 224 жыхары, 135 двароў[1]
- 1999 год — 342 жыхары
- 1970 год — 383 жыхары (перапіс)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads