Паўночная Асэтыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспу́бліка Паўно́чная Асэ́тыя — Ала́нія (Паўночная Асэтыя, па-расейску: Республика Северная Осетия — Алания, па-асэтынску: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Сталіца рэспублікі — горад Уладзікаўказ. Рэспубліка ўтвораная 7 ліпеня 1924 году.
Remove ads
Геаграфія
Геаграфічнае становішча

Рэспубліка разьмешчаная на паўночным схіле Вялікага Каўказу. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ляндшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказу. Найвышэйшая кропка — гара Казбэк (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачэніяй Кабардына-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй.
Клімат
Клімат у рэспублікі лагодна кантынэнтальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.
Remove ads
Гісторыя
Далучэньне да Расейскае імпэрыі
Тэрыторыі, на якіх жылі асэтыны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расейскае імпэрыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расейскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагодзьдзі адбылося масавае перасяленьне асэтынаў з гор на раўніны ды ў навакольле Маздоку.
Савецкі час
У 1921 годзе Асэтыя стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласьці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асэтынскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал.[1], шчыльнасьць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асэтыя зьяўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі. Блізу палова насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Ўладзікаўказе. Нацыянальны склад: асэтыны (68,2 %), расейцы (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[2][3][4].
Населеныя пункты
Населеныя пункты з колькасьцю жыхароў больш за 5 тысячаў на 1 студзеня 2009 году | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Асобы

У 2002 годзе пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне зьнік бязь вестак рэжысэр Сяргей Бадроў разам са здымачнай групай.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads