Перадзельск
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перадзе́льск[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Маёнтак Пярдзельск (польск. Pierdzielsk)[4] ва ўласнасьці Быхаўцаў[5]. Пазьней, калі дочкі Зьдзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасьля ў Яалін (польск. Joalin)[4]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 року 487 жыхароў, 64 двары.
За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1939 — 528 жыхароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 200 жыхароў
- 2005 год — 175 жыхароў, 85 двароў[8]
- 2010 год — 126 жыхароў
Транспарт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads