Радзівілішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радзівілішкі
Remove ads

Радзівілі́шкі (лет. Radviliškis) — места ў Летуве, каля ракі Бержы. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 15 112 чалавек.

Хуткія факты

Радзівілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Remove ads

Гісторыя

У 1584 годзе гэтае паселішча заснаваў Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»[6]. Радзівілы, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 году. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся войскамі Маскоўскай дзяржавы, а таксама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Па чуме 1708—1710 гадоў у мястэчку зусім не засталося жыхароў.

У выніку трэцяга падзел Рэчы Паспалітай (1795 год) Радзівілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, па чым мястэчка пачалі хутка разьвівацца.

У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус места.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads