Скальк

прозьвішча (Schalk) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скальк (Скал) або Сколк, Шальк — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скалка або Скальк, пазьней Шальк, Шэльк, Шальх або Шаль (Scalco, Scalc, Schalk, Schelck, Schalch, Schall[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Скольберт, Скаламонт. Адзначаліся германскія імёны Skolbert, Scelemundus (Scelemondo).

У Памор’і бытавала прозьвішча Schalk[4].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Schalkewitz[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: деветь чоловеков служебныхъ, на имя: Кушлеевичи а Скаловичъ, а Родикгаиловичи (9 лістапада 1449 году)[6]; боярину киевъскому Сколку 10 копъ з мыта киевъского, а 2 возы соли з мыта луцъкого (2 чэрвеня 1489 году)[7]; з людми Шеметовича Сколковича (20 сьнежня 1522 году)[8]; Богушу Сколку… земянину нашому оръшанъскому Богушу Олекъсеевичу Сколъку (21 жніўня 1566 году)[9]; per nobilem Paulum Scholkowicz (19 траўня 1579 году)[10]; nobilis Pauli Skolkowicz (2 чэрвеня 1579 году)[11]; ex quo quidem Paulo Skolkowicz servitore suo magnificus… cum Paulo Skolkowicz (11 чэрвеня 1584 году)[12]; Петро Шалка (1649 год)[13]; Szalkiewicze (1744 год)[14]; Szalkiewicz Michał (4 траўня 1752 году)[15]; Szalkiewiczowa Michałowa Leonowiczowa Anna (z Stasiewiczów) (1758 год)[16]; Mikołaj Skałkiewicz (1819 год)[17][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Вінцэнт Шалькевіч — артыст музыкі, сябра варштату «Паўночная паходня»[22]
  • Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард і актор

Шалькевічы або Шалкевічы (Szalkiewicz, Szałkiewicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[23] зь Менскага павету[24].

На 1890—1909 гады існавала вёска (засьценак) Шалькевічы (Шалькавічы) у Менскім павеце Менскай губэрні[25][26].

На 1904 год існавала паселішча Скалькава ў Вяземскім павеце Смаленскай губэрні[27].

На 1906 год існавала вёска Шалькова (Шалькава) у Себескім павеце Віцебскай губэрні[28].

На гістарычнай Ашмяншчыне інсуе вёска Шалкоўшчына, на гістарычнай ВіленшчынеШалкаўшчына.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Скалмін (адзначалася старажытнае германскае імя Scaleman[2], Skiälman[18], Skalman[19], Skelmen — паводле прозьвішча Skelmenson[20]): людеи… а Буивида Сколминовича (30 кастрычніка 1536 году)[21]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads