Скаламонт (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скаламонт (Скалмонт, Скамонд, Скамонт) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скелемунд, Скелемунт, Скелемонда або Скемунд (Scelemundus, Scelemunt[1], Scelemondo[2][3], Scemund[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Butaskalks, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[10].

Германскае паходжаньня імя Скамонт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Скомондъ и Бороуть… Скомондъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[13]; Skumandus (Хроніка Прускай зямлі)[14]; а внуки мы Доментовы, а правнуки есми СколомендовыЗадоншчына»); in Skoymontischki (15 траўня 1422 году)[15]; двора его Лепуникъ переехавшы Немон з великое дороги на лево по Скомонътову дорогу (13 жніўня 1523 году паводле выпісу 1558 году)[16]; земълю одну пустовъскую Сколмонтишъку (18 жніўня 1524 году)[17]; od P. Rafała Szlamonta (1690 год)[18]; zascianek Bartkiskow Swirpliszki… Woyciech Skomont… Eliasz Skomont (24 чэрвеня 1695 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

У 1524 годзе ўпаміналася пустаўшчына Скалмонцішка (Сколмонтишка) або Монцішка каля Пералаі[20].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads