Войшалк (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войшалк (Вышалк) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вайса (Waiso[1], Weise) і Скальк або Шальк (Scalc, Schalk) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Коншалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[7]. Такім парадкам, імя Войшалк азначае «адданы паляваньню»[8].
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка тлумачыць паходжаньне імя Войшалк ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech) шляхам даданьня да ўтваральнай асновы Voi- ці Vois- фармантаў 1—3 ступеняў -š-, -e(-o)l-, -(e,-o)k(o). Ад той жа асновы ўтварыліся ст.-польск. Wojsza, Wojszek і бел. Войша, Вайшэвіч[9]. Поўнае двухасноўнае імя падае пад 1267 году адна з польскіх кронік у паведамленьні[10]: «Dux Leo filius Danielis regis Rusie occidit Woyslaum filium Mendogi ducis Lithwanorum» («Князь Леў, сын караля Русі Данілы, забіў Войслава, сына герцага ліцьвінаў Міндоўга»).
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Войшалка — князя бодрычаў Готшалка[11]. Апроч таго, імя Gosschalk бытавала ў XV ст. у Рызе[12].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Войшалк лінгвіст і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў зьвяртае ўвагу на тое, што сучаснае летувіскае напісаньне гэтага імя «Vaišvilkas» істотна аддаляецца ад летапіснага і вытлумачваецца псэўдаэтымалягічна як 'гасьцінны воўк'[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (чэрвень 1260 году)[14]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[15]; и въ Молшелгове (1264—1267 гады)[16][17]; Воишелкъ, Вошелкъ, Вышелкъ або Вышелгъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Woisalk (Старэйшая Аліўская хроніка)[18]; Воишелгъ[19] або Въишелгъ[20] (Наўгародзкі першы летапіс); Воишелкъ Миндовговичь[21] або Войшеглъ[22] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Вошелегъ (Сафійскі першы летапіс)[23]; Voysalk або Woysalk (Ян Длугаш); Woyszełk (Хроніка Быхаўца)[24]; Войселк… Войселка Мендоговича (Хроніка літоўская і жамойцкая)[25]; Woyschalcus syn Mendoga (1872 год)[26][a].
Remove ads
Носьбіты
- Войшалк (1223—1268) — вялікі князь літоўскі
- Вайшалк — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[29]
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads