Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.


У 1972 годзе ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975 годзе). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
 - Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
 - Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
 - Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
 - Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.
 
Па стане на 2018 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 1092 аб’екты ў 167 краінах (845 — культурныя помнікі, 209 — прыродныя і 38 — аб’екты зьмяшанага тыпу).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.
Remove ads
Крытэры
Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэры. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэры для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэры былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].
Культурныя крытэры
- I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
 - II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
 - III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
 - IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
 - V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
 - VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).
 
Прыродныя крытэры
- VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
 - VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
 - IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і разьвіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасьцяў.
 - X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.
 
Remove ads
Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах

Аўстралія і Акіянія
- Аўстралія
 - Акіянія
 
Амэрыка

- Бразылія
 - Канада
 - Мэксыка
 - Пэру
 - ЗША
 - краіны Цэнтральнай Амэрыкі
 - краіны Паўднёвай Амэрыкі
 
Азія

- Краіны Азіі
 - Індыя
 - Казахстан
 - Кітай
 - Манголія
 - Саудаўская Арабія
 - Турэччына
 - Японія
 
Афрыка

- Афрыка
 - Эрытрэя
 
Эўропа
- Аўстрыя
 - Албанія
 - Андора
 - Армэнія
 - Азэрбайджан
 - Бэльгія
 - Беларусь
 - Баўгарыя
 - Босьнія і Герцагавіна
 - Ватыкан
 - Вугоршчына
 - Вялікабрытанія
 - Грэцыя
 - Гішпанія
 - Данія
 - Ірляндыя
 - Ісьляндыя
 - Італія
 - Казахстан
 - Кіпр
 - Латвія
 - Летува
 - Люксэмбург
 - Македонія
 - Мальта
 - Малдавія
 - Нідэрлянды
 - Нямеччына
 - Нарвэгія
 - Польшча
 - Партугалія
 - Расея
 - Румынія
 - Сан-Марына
 - Сэрбія
 - Славаччына
 - Славенія
 - Турэччына
 - Украіна
 - Фінляндыя
 - Францыя
 - Харватыя
 - Чарнагорыя
 - Чэхія
 - Швэйцарыя
 - Швэцыя
 - Эстонія
 - Краіны Эўропы
 
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
