Сьцігане

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьцігане
Remove ads

Сьцігане, раней Сьцігань — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XVII — XVIII стагодзьдзях уласьніцкая вёска Сьцігань у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Ліпнішкаўскага стараства.

3 1795 г. у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 203 рэвіскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1861 — 1862 гг. адбыліся сялянскія хваляваньні. У выніку сялянам былі вернуты іх сенакосы. У 1885 г. 543 жыхары, у 1897 г. у вёсцы 94 двары, 571 жыхар, у выселку 1 двор, 7 жыхароў. У 1905 г. 603 жыхары, 821 дзесяціна зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу. У 1909 г. 108 двароў, 669 жыхароў, якія мелі 195 галоваў быдла, 91 конь, 586 дзесяцінаў зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкае ваяводзтва. У 1921 г. 110 двароў, 518 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (136 двароў, 638 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Івейскага раёну. Адкрыта пачатковая школа. 3 28 чэрвеня 1941 г. да 9 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі.

У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя», з 1986 г. у калгасе «Авангард». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі». У 1999 г. 94 двары, 158 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 — 158 жыхары, 94 двор

Інфармацыя для турыстаў

  • клюб
  • бібліятэка
  • крама

Славутыя землякі

  • Раман Івуць — доктар эканамічных навук, прафэсар[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads