Юры Амбразевіч
беларускі дыплямат і амбасадар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Георгіевіч Амбразевіч[1] (нар. 1975, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.
Трэці амбасадар Беларусі ў Ватыкане (ад 27 сакавіка 2025 году). Па сумяшчальніцтве займаў пасады амбасадара Беларусі пры Мальтыйскім ордэне і прадстаўніка Беларусі пры Харчова-сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў (Рым) і пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Францыя; ад 22 траўня 2025 году)[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ і паступіў на дыпляматычную службу ў дамоўна-прававую ўправу Міністэрства замежных справаў Беларусі. Затым працаваў у Амбасадзе Беларусі ў Бэльгіі, якая па сумяшчальніцтве служыла амбасадай у Люксэмбургу і прадстаўніцтвам Беларусі пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і Эўразьвязе. У 2012 годзе стаў начальнікам галоўнай управы шматбаковай дыпляматыі МЗС Беларусі. 27 жніўня 2015 году заняў пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве (Швайцарыя). 10 лютага 2022 году стаў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі за часам Уладзімера Макея, дзе вёў дзейнасьць пры міжнародных арганізацыях[3].
21 чэрвеня 2025 году ўручыў даверчыя граматы рымскаму папу Льву XIV[4].
Валодае беларускай, расейскай, ангельскай і францускай мовамі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads