Юры Караеў
беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966 Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя) — вайсковы й дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту з 2025 году. Экс-міністар унутраных справаў (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці з 2020[1] па 2025 год, генэрал-лейтэнант міліцыі. Кіраўнік карных апэрацыяў супраць мірнага насельніцтва ў пэрыяд акцыяў пратэсту 2020 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Юры Караеў паводле нацыянальнасьці асэтын. У 1996 годзе скончыў Акадэмію Генштабу імя Фрунзэ. Быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомлі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску. У ліпені 2008 году Караеў быў прызначаны камандзірам палка міліцыі адмысловага прызначэньня (былы АМАП) ГУУС Менгарвыканкаму. Камандаваць сталічным ПМАПам яму прыйшлося ледзь больш двух месяцаў.
6 кастрычніка 2008 году прызначаны камандзірам 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (в/ч 3214, Уручча, Менск) унутраных войскаў з прычыны адхіленьня ад гэтай пасады палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У 2009 годзе Караеў заняў пасаду першага намесьніка начальніка апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У сьнежні 2012 году стаў кіраваць унутранымі войскамі. 20 лютага 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваеньні Караеву вайсковай годнасьці генэрал-маёра[2].
11 чэрвеня 2019 году прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў Беларусі. Адказны за ўтойваньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году. Аддаваў загады на гвалтоўны разгон мірных мітынгаў і прымяненьне гумовых куляў, агнястрэльнае зброі, сьвятло-шумавых гранатаў і вадамётаў супраць бяззбройных пратэстуючых, а таксама за гвалт і катаваньні ў РАУС і месцах пазбаўленьня волі[1]. 29 кастрычніка 2020 году вызвалены з пасады міністра і прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Гарадзенскае вобласьці[1].
4 сакавіка 2021 году ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восеньню 2020 году[3]. У стэнаграме прамовы тагачасны міністар унутраных справаў дазваляе абразы ў адносінах да беларускага народу, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і мэтадаў пазасудовых расправаў над людзьмі[3][4].
3 сакавіка 2025 года прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту. 31 сакавіка 2025 году прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкаму[5].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[6].
2 кастрычніка 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу ўключыла Караева ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як экс-міністра ўнутраных справаў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі у якасьці памочніка прэзыдэнта – інспэктара па па Гарадзенскае вобласьці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсіяў і запалохваньняў, якую праводяць сілы МУС у выніку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнаьсці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў»[7]. У той жа дзень Караеў трапіў у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[8].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[9][10], Канада[11], Швайцарыя[12][13]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[14].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads