Ян Няміра
(XIV—XV стст.) канюшы літоўскі, намесьнік полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Няміра (другая палова XIV ст. — 1422 або 1423) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы дворны ў 1398 годзе, намесьнік полацкі (1412—1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ястрабец», раней меў іншы геральдычны знак. Пачынальнік роду Неміровічаў.
Валодаў Уселюбам у Наваградзкім павеце.
Remove ads
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nammir, des vorgenanten irluchten fursten hern Allexandri pferdemarschalk (12 кастрычніка 1398 году)[3]; Nemyra cum suis fratribus germanis (18 студзеня 1401 году)[4]; Nammir (травень 1401 году, 1401 і 1404 гады)[5]; Johanne alias Nemer (16 лютага 1410 году)[6]; Iohannis Nemer (1 лютага 1411 году)[7]; Johannis Niemir Polocensis (15 красавіка 1412 году)[8]; cum Nemyr capitaneo Polocensi[9], Nemir[10] (2 кастрычніка 1413 году); Johannes alias Niemir (27 верасьня 1422 году)[11]; Namir, Немира[12].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, яго братам быў Чыж, які выступаў сьведкам у Троцкай умове (1433 год).
Упершыню ўпамінаецца ў Салінскай умове (1398 год) як канюшы дворны. У 1401 і 1404 гадох езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра Тэўтонскага ордэну, у 1411 годзе — у Ноўгарад. У 1412—1413 гадох быў намесьнікам полацкім. Апошні раз упамінаецца ў Мельнскай умове (1422 год), да якой прывесіў пячаць зь легендай + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x[13].
У шлюбе з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня) меў сыноў Андрэя, Мікалая, Яна, Фёдара і Якуба.
Фундаваў ва Уселюбе касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Зьдзейсьніў пілігрымку ў Вілснак у Брандэнбургу[14].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads