расейска-амэрыканскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёсіф Алякса́ндравіч Бро́дзкі (па-расейску: Иосиф Александрович Бродский; 24 траўня 1940, Ленінград — 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — выбітны савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году, паэт-ляўрэат ЗША ў 1991—1992 гадох. Меў вялізарную папулярнасьць сярод ленінградзкае інтэлігенцыі.
Ёсіф Бродзкі | |
Иосиф Бродский | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Иосиф Александрович Бродский |
Нарадзіўся | 24 траўня 1940 Ленінград, СССР |
Памёр | 28 студзеня 1996 (55 гадоў) Нью-Ёрк, ЗША |
Пахаваны | |
Сужэнец | Марыя Садзані[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, эсэіст, драматург |
Гады творчасьці | 1956—1996 |
Кірунак | постмадэрнізм |
Жанр | паэзія |
Мова | расейская |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія (1987) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Бацькі Бродзкага былі габрэямі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у моргу, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць гадоў прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 годзе быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У СССР больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ў сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).
Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950-х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Чатыры паэмы Бродзкага былі апублікаваныя ў Ленінградзкіх анталёгіях у 1966 і 1967 гг.[1] Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ва ўнівэрсытэтах.
У 1986 годзе ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less Than One» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшым літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 годзе Бродзкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін гораду Санкт-Пецярбургу.
Бродзкага перакладалі Алесь Чобат[2], Вадзім Болбас, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч, Алеся Алейнік.
У кастрычніку 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў экстрэмісцкім беларускамоўнае выданьне «Баляды пра маленькi буксыр»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.