From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́йданаўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI ст. у Койданаве. Знаходзіўся на Гаштольдавай гары, каля Плябанскай вуліцы. Твор архітэктуры готыкі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Койданаўскі замак | |
Замак і кальвінскі збор, каля 1900 г. | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Койданаў |
Каардынаты | 53°41′26.7″ пн. ш. 27°7′40.89″ у. д. |
Стан | зьнішчаны |
Койданаўскі замак | |
Койданаўскі замак на Вікісховішчы |
Утвараў адзіны ансамбль з кальвінскім зборам. У 1930—1950-я гады помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Узьвядзеньне першага драўлянага замка ў Койданаве скончылася, відаць, у XIII ст. Яго атачаў вадзяны роў, злучаным з ракою Няцечкай. Зь першай паловы ХVІ ст. замест драўлянага збудавалі мураваны 9-вежавы замак з дыямэтрам вежаў каля 10 мэтраў і таўшчынёй каменна-цагляных муроў да 1,5 мэтра, якія праразаліся байніцамі. Вежы накрываліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі[1]. Уваход у замак запіраўся традыцыйнаю брамай, якую вянчаў герб Радзівілаў[1]. Неўзабаве ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, разьмешчаны асобна ад мястэчка. Пазьней «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс[2].
Пасярод замка ў 1564 годзе на сродкі князя Мікалая Радзівіла Рудога збудавалі драўляны кальвінскі збор (у 1613—1621 гадох — мураваны[3]).
Збор атачала мураваная сьцяна зь дзевяцьцю вежамі. Яны былі 2-яруснымі, круглымі і завяршаліся канусаватым дахам. Таўшчыня сьценаў дасягала 1,5 м. У кожным ярусе вежаў налічвалася тры байніцы. Вакол мураванае сьцяны існавалі вал і роў, што злучаўся з ракой Няцечай. Празь яго да брамы, завершанай гербам Радзівілаў, вёў драўляны мост[4].
У 1950-я гады савецкі ўлады зьнішчылі помнік. У наш час момант захаваўся толькі невялікі ўзгорак, які хавае рэшткі абарончых муроў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.