булачка ў выглядзе маладзіка са слаёнага цеста From Wikipedia, the free encyclopedia
Круасан (франц. croissant — паўмесяц) — булачка ў выглядзе маладзіка са слаёнага цеста.
Падаецца на сьняданак з гарачым шакалядам або кавай[2].
Для прыгатаваньня круасанаў выкарыстоўваюць па 500 грамаў мукі і тварагу, 3 яйкі і 100 мілілітраў алею, 150 грамаў цукру (або яго заменьніка) і гарбатную лыжку горкай (нягашанай) соды[3].
Спачатку зьмешваюць муку і тварог, яйкі і алей, цукар (або ягоны заменьнік) і соду. Атрыманае цеста раскачваюць у пласт таўшчынёй 1 см, які разразаюць на трыкутнікі. Іх змазваюць распаленым маслам. На нарэзаныя трыкутнікі кладуць начыньне, у якасьці якога выкарыстоўваюць варэньне і джэм, карыцу і мак, а таксама шакаляд. Трыкутнікі з адпаведным начыньнем скручваюць у рулецікі ад большага краю. Затым круасаны выпякаюць у духоўцы пры +180°C цягам 20 хвілінаў[3].
У Беларусі ў якасьці начыньня таксама часам выкарыстоўваюць мяса і чырвоную рыбу (ласось), сыр і таматы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.