From Wikipedia, the free encyclopedia
Расул Гамзатавіч Гамзатаў (8 верасьня 1923 — 3 лістапада 2003) — аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзяяч. Народны паэт Дагестанскай АССР (1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1963) і Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952). Член ВКП (б) з 1944 году.
Расул Гамзатаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1923[1][2] |
Памёр | 3 лістапада 2003[2] (80 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, празаік, публіцыст, перакладнік, палітык, пясьняр |
Гады творчасьці | з 1932 |
Жанр | верш, апавядальная паэзія[d] і верш[d] |
Мова | расейская мова і аварская мова |
Узнагароды | |
Гамзатаў пачаў пісаць вершы ў 1932 годзе, друкавацца — у 1937 годзе, у рэспубліканскай аварскай газэце «Бальшавік гор». Першая кніга на аварскай мове выйшла ў 1943 годзе. Ён перакладаў на аварскую мову клясічную і сучасную расейскую літаратуру, у тым ліку Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Уладзімера Маякоўскага, Сяргея Ясеніна.
У Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага Гамзатаў пазнаёміўся і пасябраваў з маладымі паэтамі, у тым ліку з Н. Грабнёвым, якія пачалі перакладаць яго вершы на расейскую мову. Паэту-перакладчыку Н. Грабнёву належыць пераклад шырока вядомых «Журавоў», якія сталі песьняй па ініцыятыве і ў выкананьні Марка Бэрнэса ў 1969 годзе.
Шэраг іншых вершаў Расула Гамзатава таксама сталі песьнямі, напрыклад, «Зьніклі сонечныя дні». З Гамзатавым шчыльна працавалі шматлікія кампазітары, у тым ліку Зьміцер Кабалеўскі, Ян Фрэнкель, Райманд Паўлс, Аляксандра Пахмутава, Юры Антонаў; сярод выканаўцаў песень на яго вершы — Ганна Герман, Марк Бэрнэс, Галіна Вішнеўская, Мусьлім Магамаеў, Ёсіф Кабзон, Вахтанг Кікабідзэ, Сафія Ратару, Валеры Лявонцьеў.
Р. Гамзатаў быў чальцом рэдкалегіі часопісаў «Новы Сьвет», «Дружба народаў», газэтаў «Літаратурная газэта», «Літаратурная Расея», іншых газэтаў і часопісаў. З 1951 году і да канца жыцьця ўзначальваў пісьменніцкую арганізацыю Дагестана.
На беларускую мову вершы перакладалі Язэп Семяжон, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Грачанікаў[3], Алесь Звонак[4], Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Алег Лойка, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Максім Танк[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.