From Wikipedia, the free encyclopedia
Руаль Амундсэн (па-нарвэску: Roald Engelbregt Gravning Amundsen; 16 ліпеня 1872, Бург, Нарвэгія — каля 18 чэрвеня 1928, невядома) — нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык. 17 чэрвеня 1903 году на судне «Ёа» Амундсэн адправіўся ў Арктыку. Арганізаваўшы базу ў бухце Ёа, ён распачаў паходы на санях да Паўночнага геамагнітнага полюса і вызначыў ягонае разьмяшчэньне, а таксама прайшоў уздоўж берагоў вострава Вікторыя. Затым праплыў на «Ёа» праз праліў Сымпсана, знайшоў Паўночна-заходні марскі шлях і ў 1906 годзе дасягнуў Сан-Францыска. Адзіны, хто прайшоў на судне і Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сібіры), і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пратоках Канадзкага архіпэлягу). Першым дасягнуў Паўднёвага полюсу 14 сьнежня 1911 году. Загінуў, выляцеўшы на дапамогу экспэдыцыі Умбэрта Нобіле.
Руаль Амундсэн | |
нарв. Roald Amundsen | |
Фатаздымак з кнігі 1908 году | |
Род дзейнасьці | падарожнік, дасьледчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1872 |
Месца нараджэньня | Бург, Нарвэгія |
Дата сьмерці | невядома |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | авіяцыйнае здарэньне[d][1] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Нарвэгія |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік, марак, дасьледнік, палярны даследчык, лётчык, падарожнік, naval aviator, кінарэжысэр |
Навуковая сфэра | дасьледаваньне[d] і polar exploration[d] |
Бацька | Енс Амундсэн |
Маці | Ганна Сальквіст |
Узнагароды | Прэмія Фрыт’ёфа Нансэна за дасьледаваньні ў галіне матэматыкі і прыродазнаўчых навук[d] (1907) Мэдаль Габарда[d] (1907) Канстанцінаўскі мэдаль[d] Мэдаль Вэга[d] (1913) Мэдаль імя Аляксандра фон Гумбальта[d] (1912) Мэдаль апекуноў[d] (1907) Залаты мэдаль Кангрэсу ЗША[d] Вялікі залаты мэдаль за дасьледаваньні[d] (1913) Мэдаль Чарлза Дэйлі[d] (1912) Мэдаль Plus Ultra[d] (18 ліпеня 1928) Livingstone Medal[d] South Pole Medal[d] (1912)
|
Подпіс | |
У гонар падарожніка названыя мора, гара і амэрыканская навуковая станцыя Амундсэн-Скот у Антарктыдзе, затока і катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, месяцовы кратэр.
Генэалёгію роду Амундсэна можна прасачыць з XVII стагодзьдзя: яго продкі былі сяляне з востраву Асмалёй на мяжы Нарвэгіі і Швэцыі. Прадзед Руаля змог набыць зямлю на мацерыку пад Шэбэргам. Дзед Руаля быў першым у родзе, хто насіў прозьвішча Амундсэн, бацька Руаля — Енс Амундсэн (1820—1886) — быў чацьвёртым з 12 дзяцей. Браты Амундсэны, займаючыся марскім гандлем, валодалі агульнай сядзібай у Бургу, недалёка ад Сарпсборгу, дзе рака Глёма ўпадала ў Скагерак. Да 1880-х гадоў у валоданьні сям’і было 20 ветразьнікаў і параход, мелася нават уласная суднавэрф[2][3].
Енс Амундсэн стаў заможным падчас Крымскай вайны, пастаўляючы брытанскім і францускім войскам збожжа і салому; яго ветразьнік «Фэнікс» падчас аблогі Севастопалю (1854—1855) выкарыстоўваўся для разьмяшчэньня ангельскіх афіцэраў[4]. У 1866 годзе ён зьдзейсьніў рэйс з Кітая на Кубу, даставіўшы на цукровыя плянтацыі рабочую сілу — 300 кітайскіх кулі. Пра яго характар сьведчыць наступны эпізод: падчас плаваньня кулі ўзбунтаваліся, але ўсё скончылася тым, што Амундсэн прымусіў іх павесіць завадатара[5].
У 1863 годзе ва ўзросьце 43 гадоў ён ажаніўся з дачкой мытнага чыноўніка Ганнай Гэнрыке Густавай Сальквіст. У сям’і было чацьвёра дзяцей — усе сыны:
|
Дзякуючы шматлікім значным дасягненьням Амундсэна ў палярных дасьледаваньнях, многія месцы ў Арктыцы і Антарктыцы названы ягоным імём. Паўднёваполюсная станцыя Амундсэна-Скота, якая кіруецца Антарктычнай праграмай ЗША, была сумесна названая ў гонар Амундсэна і ягонага брытанскага суперніка Робэрта Фалкона Скота[6]. Імём дасьледніка названы кратэр Амундсэна на Месяцы. Гэтае месца разглядаецца НАСА як патэнцыйнае месца пасадкі месяцовага апарата «Артэміда-3»[7].
Савецка-італьянскі фільм 1969 году «Чырвоны намёт» распавядае пра экспэдыцыю і зьнікненьне Амундсэна. Галоўную ролю ў ім выконвае Шон Конэры[8]. Кніга Роланда Гантфарда «Скот і Амундсэн» была экранізаваная ў сэрыяле «Апошняе месца на Зямлі». Ён выйшаў у этэр у 1985 годзе, а ролю дасьледніка выканаў актор Свэрэ Анкер Усдаль[9]. 15 лютага 2019 году сьвет пабачыў біяграфічны нарвэскі фільм пад назвай «Амундсэн» рэжысэра Эспэна Сандбэрга[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.