From Wikipedia, the free encyclopedia
Уро́цлаўскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Wrocławski, па-нямецку: Universität Breslau, па-лацінску: Universitas Wratislaviensis) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Польшчы ў месьце Ўроцлаў. Заснаваны ў 1702 року.
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт | |
Uniwersytet Wrocławski | |
Галоўны будынак унівэрсытэту (2012) | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Wratislaviensis | |
Заснаваны | 21 кастрычніка 1702 |
---|---|
Рэктар | праф. др. навук Марэк Баярскі |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Колькасьць студэнтаў | 34 621 (2010) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 51°6′49″ пн. ш. 17°2′0″ у. д. |
Горад | Уроцлаў |
Вобласьць | Сылезія |
Краіна | Польшча |
Былыя назвы | Леапольдына Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха-Вільгельма |
Знаходзіцца ў складзе | Socrates-Erasmus[d] і Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] |
Вэб-сайт | www.uni.wroc.pl |
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт |
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт зьяўляецца дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Польшча. Рэктар — Марэк Баярскі. У цяперашні час на 12 факультэтах навучаюцца 34 621 студэнт (на сьнежань 2010)[2]. Колькасьць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў складае 3390 чалавек. Ва ўнівэрсытэце выкладаньне вядзецца на наступных факультэтах:
Першая спроба заснаваць унівэрсытэт ва Ўроцлаве адносіцца да 20 ліпеня 1505 року, калі кароль чэскі і вугорскі Уладыслаў II з дынастыі Ягайлавічаў падпісаў загад пра ягонае стварэньне. Аднак з прычыны пратэсту Кракаўскага ўнівэрсытэту гэтую ідэю не падтрымаў папа Юліюс II.
Днём заснаваньня ўнівэрсытэту лічыцца 21 кастрычніка 1702 року. У гэты дзень Імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Леапольд I надаў езуіцкай школе места Брэслаў, адчыненай у 1638, званьне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі эўрапейскіх унівэрсытэтаў. 15 лістапада 1702 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё акадэміі з адзіным факультэтам па філязофіі і каталіцкай тэалёгіі.
Пасьля пераходу Сылезіі ад Аўстрыі да Прусіі па выніках Сямігадовай вайны ўнівэрсытэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Нямеччыны.
3 жніўня 1811 року ў выніку правядзеньня рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб’яднаньня ўнівэрсытэтаў у Брэслаў і Франкфурце-на-Одэры мясцовы ўнівэрсытэт атрымоўвае новую назву: Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха Вільгельма (ням. Schlesische Friedrich-Wilhelm-Universität zu Breslau). Навучаньне адбываецца на 5 факультэтах — каталіцкай тэалёгіі, пратэстанцкай тэалёгіі, права, філязофіі і мэдыцыны. Такім чынам, унівэрсытэт у Брэслаў стаў першым нямецкім унівэрсытэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 року дадалася катэдра славістыкі. Унівэрсытэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музэйнымі зборамі. З 1881 року ўнівэрсытэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 року лік студэнтаў ва ўнівэрсытэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.
Унівэрсытэцкая бібліятэка ў 1885 року захоўвала ў сваіх сьценах каля 400 000 тамоў, зь іх 2400 інкунабулаў, выдадзеных да 1500 року, і 2840 манускрыптаў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсэрваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музэем, а з 1862 року — і заалягічны парк з палеанталягічным і заалягічным музэем. Пры ўнівэрсытэце разьмяшчаліся хімічная лябараторыя, хімічныя і фізычныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінэралягічны інстытуты, карцінная галерэя, музэй сылескіх старажытнасьцяў і дзяржаўны архіў Сылезіі.
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны і перадачы Брэслаў Польшчы нямецкі ўнівэрсытэт зачынены, замест яго 9 чэрвеня 1946 року ўтвораны польскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1952—1989 насіў імя прэзыдэнта Польшчы і першага сакратара ПАПП Балеслава Берута.
Ад 1988 року між Уроцлаўскім унівэрсытэтам і Рурскім унівэрсытэтам Бохуму афіцыйна ўсталяваныя партнэрскія адносіны.
У 2001 року ва Ўроцлаве адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя 300-годзьдзю заснаваньня ўнівэрсытэту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.