From Wikipedia, the free encyclopedia
Кай Манэ Бёр’е Сігбан, таксама Зігбан (шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn, 20 красавіка 1918, Лунд, Швецыя — 20 ліпеня 2007, Ангельхальм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1981 годзе «за ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага дазволу» (палова прэмія). Другую палову прэміі атрымалі Нікалас Бломберген і Артур Шаўлаў «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі».
Кай Манэ Бёр'е Сігбан | |
---|---|
шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 2007[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Карл Манэ Георг Сігбан[3] |
Маці | Karin Högbom[d][3] |
Дзеці | Per Siegbahn[d] і Hans Siegbahn[d][6] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Sixten Heyman Award[d] (1971) |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1981) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кай Сігбан нарадзіўся ў сям’і будучага Нобелеўскага лаўрэата (1924) Карла Манэ Сігбана. Скончыў гімназію ва Упсале. З 1936 па 1942 год вывучаў ва Упсальскім універсітэце фізіку, матэматыку і хімію. У 1944 годзе абараніў дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце. З 1942 па 1951 год працаваў у Нобелеўскім інстытуце фізікі. У 1951 годзе стаў прафесарам фізікі ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. У 1954 годзе перайшоў на кафедру ва універсітэце Упсалы, якой раней, да 1937 годзе загадваў яго бацька.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фізічнай хіміі.
Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хімічнага аналізу (1951).
Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі.
З’яўляўся членам многіх навуковых супольнасцяў, сярод іншых Каралеўскай швецкай акадэміі навук. Быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (ІЮПАП). Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.