(1590—1627) пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштаф Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дубраўляны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1621).
Крыштаф Стэфан Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Krzysztof Stefan Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Галоўчынскі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Нарушэвіч | ||||||
Нараджэнне | 1590[1][2] | ||||||
Смерць |
9 красавіка 1627[3][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Рыгор Іванавіч Сапега[2] | ||||||
Маці | Соф’я са Стравінскіх[d][2] | ||||||
Жонка | Ганна з Галоўчынскіх[d][4][1][…] | ||||||
Дзеці | Мікалай Крыштаф Сапега[5] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам са стрыечным братам Янам Станіславам вучыўся ў 1603—1605 гадах у езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе). Пасля вучыўся ў Вюрцбургу, Франкфурце, Парыжы.
Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. Быў паслом на соймы 1613 і 1616, а ў 1617 стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 атрымаў лідскае староства, у 1621 — мсціслаўскае. Таксама з 1621 быў вялікім літоўскім пісарам.
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі. Меў брата Аляксандра.
Ажаніўся у 1619 годзе з Ганнай Галоўчынскай (памерла ў 1643), дачкой мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Галоўчынскага. Меў сына Мікалая Крыштафа, польнага літоўскага пісара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.