From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Дзянісавіч Кізім (руск.: Леони́д Дени́сович Кизи́м; 5 жніўня 1941, Чырвоны Ліман, Сталінская вобласць, Украінская ССР — 14 чэрвеня 2010, Масква) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік.
Леанід Дзянісавіч Кізім | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 2010[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Званне |
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 5 жніўня 1941 года ў Чырвоным Лімане Сталінскай вобласці.
Сярэднюю школу скончыў у 1958 годзе. Пасля школы паступіў у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, якое скончыў у 1963 годзе. Служыў у Ваенна-паветраных сілах СССР.
У атрад касманаўтаў (група ВПС № 3) залічаны ў 1965 годзе.
Першы палёт у космас здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-3» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 27 лістапада па 10 снежня 1980 года.
Другі палёт у космас здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-10» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 8 лютага да 2 кастрычніка 1984 года.
Трэці палёт здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-15» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 13 сакавіка да 16 ліпеня 1986 года.
З 27 кастрычніка 1991 года — намеснік начальніка Касмічных сродкаў МА СССР (са жніўня 1992 года — Ваенна-касмічных сіл РФ) па баявой падрыхтоўцы.
З 1992 года працаваў намеснікам камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
З 11 мая 1993 па верасень 2001 года з’яўляўся начальнікам Ваеннага інжынерна-касмічнай акадэміі (з 1998 года — універсітэта) імя А. Ф. Мажайскага (Санкт-Пецярбург).
Памёр 14 чэрвеня 2010 года. Пахаваны 18 чэрвеня 2010 года ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.