Партал:Навука
партал / From Wikipedia, the free encyclopedia
|
Запрашаем на партал «Навука» Навука — сістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, накіраваная на выпрацоўку і тэарэтычную сістэматызацыю аб'ектыўных ведаў аб рэчаіснасці. Класічная навука старажытнасці была цесна звязана з філасофіяй. Пачынаючы з XVII стагоддзя натурфіласофія, якую сёння называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная ад філасофіі галіна. Тым не менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданне аб тэме, гэтак жа яна дагэтуль выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі вучонымі, як Іаган Кеплер, Галілеа Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі вывучаць законы прыроды. У гэты перыяд паняцце з большага адносілася да натуральнай філасофіі, т. зв. натуральных навук. На працягу XIX стагоддзя, слова «навука» стала ўсё больш звязвацца з навуковым метадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэння прыроднага свету, у тым ліку фізікі, хіміі, геалогіі і біялогіі. правіць
Абраны артыкулУраўненні Максвела — сістэма ўраўненняў у дыферэнцыяльнай або інтэгральнай форме, якія апісваюць электрамагнітнае поле і яго сувязь з электрычнымі зарадамі і токамі ў вакууме і суцэльных асяроддзях. Разам з выразам для сілы Лорэнца, што задае меру ўздзеяння электрамагнітнага поля на зараджаныя часціцы, ураўненні Максвела ўтвараюць поўную сістэму ўраўненняў класічнай электрадынамікі, якую часам называюць ураўненнямі Максвела — Лорэнца. Ураўненні, сфармуляваныя Джэймсам Клеркам Максвелам на аснове назапашаных к сярэдзіне XIX стагоддзя эксперыментальных вынікаў, адыгралі ключавую ролю ў развіцці ўяўленняў тэарэтычнай фізікі і аказалі моцны, у некаторых выпадках вырашальны, уплыў не толькі на ўсе вобласці фізікі, непасрэдна звязаныя з электрамагнетызмам, але і на многія пазнейшыя фундаментальныя тэорыі, прадмет якіх не зводзіўся да электрамагнетызму (адным з самых яскравых прыкладаў тут можа служыць спецыяльная тэорыя адноснасці). далей… правіць
Ці ведаеце вы, што...
правіць
Як я магу дапамагчыТрэба напісаць: Аюрведа (руск.) (бел. · Вызначэнне (логіка) (руск.) (бел. · Габрыэль Фарэнгейт (руск.) (бел. · Пеленг (руск.) (бел. · Цяжкая прамысловасць (англ.) (бел. · Чыкагская школа эканомікі (англ.) (бел. · RFID (англ.) (бел. · Развязальная група (англ.) (бел. · Абводная кішка · Заапсыхалогія (руск.) (бел. · Збожжавыя расліны · Крыптааналіз (англ.) (бел. · S-Bahn (англ.) (бел. · Хуткасны трамвай (англ.) (бел. · Закон Мура (англ.) (бел. · Паўната паводле Цьюрынга (англ.) (бел. · Тэарэма Найквіста — Шэнона (англ.) (бел. · Інфармацыйная энтрапія (англ.) (бел. · Ланцуг Маркава (англ.) (бел. · Тэорыя складанасці вылічэнняў (англ.) (бел. · Фокусная адлегласць (англ.) (бел. · Кроп-фактар (англ.) (бел. · EDGE (англ.) (бел. · CDMA (англ.) (бел. · Мабільная радыёсувязь (англ.) (бел. · WAP (англ.) (бел. · Радны рухавік (англ.) (бел. · Радны чатырохцыліндравы рухавік (англ.) (бел. · Радны шасціцаліндравы рухавік (англ.) (бел. · V-падобны рухавік (англ.) (бел. · VR6-рухавік (англ.) (бел. · Поршневы рухавік унутранага згарання (англ.) (бел. правіць
АсобаМакс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя. Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…). правіць
Новыя артыкулы
|