Ігар Сяргеевіч Варанкоў
украінскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Варанкоў (нар. 24 красавіка 1981, Дзяржынск, цяпер Тарэцк, УССР) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
У 2001—2003 гадах гуляў на аматарскім узроўні ва Украіне.
У 2004 годзе перайшоў у магілёўскі «Дняпро-Трансмаш», пасля гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Сезон 2010 пачаў у складзе «Мінска», з якім атрымаў бронзавыя ўзнагароды. На наступны год гуляў у Лізе Еўропы, дзе забіў першы мяч «Мінска» ў гэтым турніры (30 ліпеня 2011 года супраць АЗАЛа).
У студзені 2012 года перайшоў у «Гомель». У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[3]. У складзе «Белшыны» стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага (або апорнага) паўабаронцы.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе «Дынама» здолеў стаць адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У першым жа матчы за «Дынама», 30 сакавіка 2014 года, забіў гол у браму магілёўскага «Дняпра», які прынёс дынамаўцам перамогу 1:0.
У сезоне 2015 страціў месца ў аснове, у першай палове сезона звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Аднак увосень здолеў вярнуцца ў стартавы склад дынамаўцаў. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Дынама» інтарэс да Варанкова стаў праяўляць «Слуцк». У студзені 2016 года паўабаронца падпісаў кантракт са случанамі[6], аднак ужо ў чэрвені пакінуў «Слуцк»[7]. Неўзабаве далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт[8]. У кастрычніку 2016 года пагадненне са сталічным клубам па згодзе бакоў было скасавана[9].
У лютым 2017 года стала вядома, што Ігар стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[10]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017.
У студзені 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[11], дзе таксама гуляў у аснове і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе 2018. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2019 года стала вядома, што Варанкоў пакідае «Славію»[12].
У лютым 2020 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[13], дзе гуляў у стартавым складзе. У пачатку 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб каманды. У верасні 2022 года па сямейных абставінах прыпыніў трэнерскую кар’еру[14].
Remove ads
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads