Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў (15 сакавіка 1905, с. Палатава, Краснагвардзейскага раёна, Белгарадскай вобласці — 22 снежня 1993, Масква) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Хуткія факты Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1927 годзе быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у ахове савецкіх далёкаўсходніх рубяжоў. Скончыў школу малодшых камандзіраў і два гады служыў у Амурскім стралковым палку. Затым паступіў у Іркуцкае ваеннае вучылішча, якое скончыў у пачатку 1930-х гадоў. На працягу некалькіх год праходзіў службу на Далёкім Усходзе, камандаваў стралковым узводам і ротай. У 1937—1941 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

З першых дзён вайны ў дзеючай арміі. З 1941 года на Заходнім фронце, камандзір стралковага батальёна, а затым і палка, удзельнік бітвы пад Масквой. З сакавіка 1943 года і да канца вайны камандаваў 139-й Чырвонасцяжнай ордэна Суворава Рослаўскай стралковай дывізіяй. У пачатку 1944 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра. І. К. Кірылавым асабіста распрацоўваліся і праводзіліся баявыя аперацыі па вызваленню Магілёўшчыны пад в. Леніна Горацкага раёна (у кастрычніку 1943 года), у Чавускім раёне (сакавік—чэрвень 1944 года). Пад яго камандаваннем 139-я стралковая дывізія сумесна з іншымі злучэннямі цалкам вызваліла г. Магілёў і Магілёўскую вобласць. Скончыў вайну на Эльбе.

Будучы ў адстаўцы, праводзіў вялікую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, узначальваў савет ветэранаў былой 139-й стралковай дывізіі.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава, Кутузава, Чырвонай Зоркі, замежнымі ордэнамі і медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads