Аветык Ісаакян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аветык Ісаакя́н (арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան, 1875—1957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943).
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).
Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.
Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.
У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і Ісаакян[5]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[6].
Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культурай армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскай паэме «Абул Ала Маары» (1901—1911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны)[7].
На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[7].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Сталінская прэмія першае ступені (1946) — за патрыятычныя вершы перыяду Вялікае Айчыннай вайны «Вялікаму Сталіну», «Ратны заклік», «Маёй радзіме», «Нашая барацьба», «Сэрца маё на вяршынях гор», «Вечнай памяці С. Г. Загіяна»
- Два ордэны Леніна
- Медалі СССР, у тым ліку медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».
Памяць
- У сталіцы Рэспублікі Арменія Ерэване па адрасе Зарабян 20 адкрыты дом-музей А. Ісаакяна.
- А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка СССР 1975 года.
- А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка Арменіі 2000 года.
- Помнікі А. Ісаакяну ўсталяваныя ў Ерэване, у Гюмры.
- Помнікі і паштовыя маркі, прысвечаныя Аветыку Ісаакяну
- Помнік у Гюмры
- Помнік у Ерэване
Зноскі
- Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
- Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Ісаакян Аветык Саакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads