Альберт Міхайлавіч Макашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альберт Міхайлавіч Макашоў
Remove ads

Альберт Міхайлавіч Макашоў (руск.: Альберт Михайлович Макашов; 12 чэрвеня 1938, Варонежская вобласць) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч.

Хуткія факты Альберт Міхайлавіч Макашоў, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Варонежскае Сувораўскае ваеннае вучылішча, Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (1960), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, Акадэмію генштаба УС СССР. Служыў камандуючым 20-й гвардэйскай агульнавайскавой арміяй, першым намеснікам камандуючага Закаўказскай ваеннай акругай, камандуючым Уральскай, затым Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі. Генерал-маёр. З 1989 народны дэпутат СССР. Кандыдат у Прэзідэнты РСФСР (1991). Адпраўлены у адстаўку ў кастрычніку 1991. Быў членам шэрагу камуністычных і нацыянал-патрыятычных партый і рухаў. Адзін з кіраўнікоў масамых выступленняў у кастрычніку 1993 года. Кіраваў узяццем Мэрыі Масквы, узначаліў няўдалы штурм тэлецэнтра «Астанкіна», адзін з арганізатараў абароны Дома Саветаў. Арыштаваны, вызвалены па амністыі ў лютым 1994. Дэпутат Дзярждумы Расіі ў 1995—1999 і 2004—2007 гадах.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads